АФИША
Природа Лидчины

 

Пастаянная экспазiцыя

 

Выстаўка «Падарожжа ў гарадскi i сeльскi быт»

 

«Выставка «Надежный щит страны»»

 

Музейно-образный зал

 

Жыве мая ліра нанова!

 

Музейно-образный зал

 

Выставка

 

Выставка

 

Выстаўка "Янка Купала - наш гонар і слава"

Літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея адкрывае выставу “Янка Купала – наш гонар і слава”.

 

Нагодай для яе адкрыцця паслужыла надыходзячае 135-годдзе з дня нараджэння беларускага песняра, які таксама мае гістарычную сувязь з Лідчынай (24 сакавіка 1940 года народны паэт Беларусі Янка Купала быў абраны ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па Лідскай-Слабадской акрузе № 306). У падтрымцы адкрыцця выставы пасадзейнічаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, які прадаставіў перасоўную выставу “Завуся я толькі Янка Купала”. Яна знаёміць з асобай першага народнага паэта Беларусі, паэта-прарока нацыянальнага адраджэння пачатка ХХ стагоддзя. У яе аснове – адлічбаваныя выявы музейных прадметаў з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея: выбраныя аўтографы паэта і фотаздымкі, прыжыццёвыя выданні, а таксама пераклады яго твораў. Творчасць Песняра прадстаўляюць паэтычныя радкі – аснова асноў паэтычнай, драматычнай і публіцыстычнай спадчыны Янкі Купалы, якая з’яўляецца фундаментам беларускай культуры Новага часу.

 

Акрамя гэтага наведвальнік зможа ўбачыць копіі экспанатаў, якія адлюстроўваюць дзейнасць Янкі Купалы ў Лідзе: дэпутацкі білет Янкі Купалы па Лідскай-Слабадской выбарчай акрузе №306 Вярхоўнага Савета БССР; выяву кнігі “Над ракой Арэсай” (4 выданне, Мн., 1937 г.), якая была падаравана Лідскай бібліятэцы; зваротны ліст “Моим избирателям” да лідскіх выбаршчыкаў ад 27 сакавіка 1940 года, змешчаны ў газеце “Известия”; успаміны Валянціна Таўлая пра сустрэчу з песняром у Лідзе і іншае.

Пресса об открытии выставки "Янка Купала - наш гонар і слава"

Мы в соцсетях

instagram facebook Одноклассники В контакте Twitter

Статистика

Яндекс.Метрика

Важно-Нужно

мы за здоровый образ жизни