АФИША
Природа Лидчины

 

Пастаянная экспазiцыя

 

Выстаўка «Падарожжа ў гарадскi i сeльскi быт»

 

«Выставка «Надежный щит страны»»

 

Музейно-образный зал

 

Жыве мая ліра нанова!

 

Музейно-образный зал

 

Выставка

 

Выставка

 

Фотоотчёт с открытия выставки "Беларускія маляванкі"

Выстаўка "Беларускія маляванкі"  з фондаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” пачала сваю працу у музеі г.Ліда з 4 мая.

Дываны маляваныя - цікавая з'ява ў мастацтве. Доўгі час яны заставаліся за межамі афіцыйна прынятага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і станковай самадзейнай творчасці. Аднак, навукоўцы і мастацтвазнаўцы цікавіліся гэтым напрамкам народнага мастацтва.

Гэта творы, створаныя на саматканым палатне, прызначаныя для ўпрыгожвання жылля. Найбольшую папулярнасць і распаўсюд гэтыя дываны набылі ў 1930-1950-я гг. Выраблялі іх па ўсёй Беларусі ўжо з канца ХIХ ст; аднак кампазіцыі тых часоў да нас не дайшлі. Росквіт ж гэтага віду мастацтва ў даваенны і пасляваенны час тлумачыцца тым, што інтэнсіўная перабудова вёскі і паляпшэнне інтэр'еру сялянскага жылля запатрабавалі новых відаў дэкаратыўнага ўпрыгожвання.

Вядома, што мастацтва плённа развіваецца тады, калі ў ім ёсць патрэба. Маляваныя дываны падабаліся людзям. У сялянскіх хатах з іх своеасаблівым інтэр'ерам, на сценах ля ложкаў "гарэлі" гэтыя тварэння. Сёння ўжо амаль не засталося тых, хто займаецца стварэннем размаляваных дываноў. Змяніўся час, змяніліся густы. На падлогах і сценах дамоў з'явіліся айчынныя і замежныя фабрычныя дываны. А немудрагелістыя творы мастакоў-самавукаў, створаныя для ўпрыгожвання жылля, праз дзесяцігоддзі сталі сапраўднымі шэдэўрамі народнага мастацтва і гонарам музейных збораў.

У жыхароў нашага горада ёсць выдатная магчымасць убачыць арыгінальныя аўтарскія творы Я. Драздовіча, А.Киш і іншых інсітных аўтараў.

Мы в соцсетях

instagram facebook Одноклассники В контакте Twitter

Статистика

Яндекс.Метрика

Важно-Нужно

мы за здоровый образ жизни