АФИША
Природа Лидчины

 

Пастаянная экспазiцыя

 

Выстаўка «Падарожжа ў гарадскi i сeльскi быт»

 

«Выставка «Надежный щит страны»»

 

Музейно-образный зал

 

Жыве мая ліра нанова!

 

Музейно-образный зал

 

Выставка

 

Выставка

 

Жыве мая ліра нанова!

Жыве мая ліра нанова!

Лідчына – таленавіты край. Гэта мясціна, на якой узгадавалася значная частка прадстаўнікоў з творчага кола, у лік якога ўваходзяць мастакі, скульптары, музыкі і, безумоўна, майстры прыгожага слова – пісьменнікі.

 

Абвешчаны год – Год культуры змяшчае ў сабе шэраг мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў нашай краіне і прымеркаваны тым творцам, юбілейныя даты якіх супалі з гэтым годам. У спіс юбіляраў уваходзіць і вядомая беларуская пісьменніца Алаіза Пашкевіч, вядомая пад псеўданімам Цётка.

 

Творчасць гэтай пiсьменнiцы распаўсюджана як на тэрыторыi, так i за межамі Беларусі. Менавiта Цётка ў 1915 - заснавала ў Лідзе першую легальную беларускую школу.

 

А нарадзілася Алаіза Пашкевіч на тэрыторыі Лідскага павета ў 1876 годзе. I 15 лiпеня 2016 года спаўняецца 140 год з дня яе нараджэння.

 

Лідчына не змагла абысці гэты момант. І пагэтаму, у літаратурным аддзеле (доме В.Таўлая) Лідскага гісторыка-мастацкага музея да гэтага юбiлея прымеркавана выстаўка “Жыве мая ліра нанова!”.

 

Будзе экспанавацца скульптура Цёткі з фондаў музея, зробленая з гіпсу вядомым у Беларусі скульптарам Андрэем Заспіцкім, а таксама мастацкія работы выхаванцаў з ДУА “Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў”, прысвечаныя творчасці пісьменніцы.

 

Акрамя гэтага, наведвальнікi ўбачаць копіі сямейных фотаздымкаў, вокладкі зборнікаў зямлячкі і яшчэ раз узгадаюць яе вядомыя творы ці вытрымкі з іх.

 

Трапіць у асяроддзе Цёткі дапамогуць скрыпка, як адзін з тагачасных сімвалаў у творчасці пісьменніцы i пяро з чарнільніцай, як галоўны яе атрыбут.

 

На базе выставы плануецца правядзенне мерапрыемстваў, якія накiраваны на распаўсюджванне роднай мовы сярод дзяцей i моладзi, бо менавіта да гэтага імкнулася Алаіза Пашкевіч.

 

Выстава будзе дзейнічаць доўгі час.

 

Цётка чакае наведвальнікаў!!!

 

фотоотчет с открытия выставки

Мы в соцсетях

instagram facebook Одноклассники В контакте Twitter

Статистика

Яндекс.Метрика

Важно-Нужно


мы за здоровый образ жизни