АФИША
Природа Лидчины

 

Пастаянная экспазiцыя

 

Выстаўка «Падарожжа ў гарадскi i сeльскi быт»

 

«Выставка «Надежный щит страны»»

 

Музейно-образный зал

 

Жыве мая ліра нанова!

 

Музейно-образный зал

 

Выставка

 

Выставка

 

ЛИТЕРАТУРНЫЙ ОТДЕЛ

 

З ГІСТОРЫІ БУДЫНКА:

 

1926 год – пабудаваны будынак.

 

1939-1941 гады – дом будучай жонкі Таўлая – Кіры Таўлай. У ім пражывае Валянцін Таўлай.

 

1970-1980 гады - прыстасаваны для размяшчэння розных устаноў горада (медыцыны, аддзела спорту і турызму).

 

2010 год – адкрыццё літаратурнага аддзела Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

 

2014 год – урачыстасць да 100-годдзя Валянціна Таўлая.

 

Литературный отдел Лидского иторико-художественного музея

8 лютага 2014 года была арганізавана ўрачыстасць – 100 год з дня нараджэння Валянціна Таўлая, на якую былі запрошаны дачка паэта Галіна, яго сваякі, а таксама адкрылі мемарыяльныя дошкі на будынках рэдакцыі “Лідскай газеты” і літаратурнага аддзела Лідскага гісторыка-мастацкага музея, была здзейснена экскурсія “Шляхам Валянціна Таўлая”, адбылася прэзентацыя кнігі “Этапы жыццёвых дарог”.

 

книга

Аўтар кнігі Анастасія Каладзяжная

 

Мемориальная доска на литературном отделе Лидского историко-художественного музея

Аўтар дошкі скульптар Рычард Груша

 

МЕМАРЫЯЛЬНЫ ПАКОЙ ВАЛЯНЦІНА ТАЎЛАЯ

 

мемориальная комната Валентина Тавлая

 

бюст Валентина Тавлая

Бюст Валянціна Таўлая, скульптар Ігар Голубеў, г. Мінск

 

портрет Валентина Тавлая

Партрэт Валянціна Таўлая, (палатно,алей) мастак Уладзімір Мельнікаў, г.Ліда

 

Вещи, которыми пользовался Валентин Тавлай

Аўтэнтычныя рэчы (жырандоля і сцізорык), якімі карыстаўся ў свой час паэт

 

ВАЛЯНЦІН ПАЎЛАВІЧ ТАЎЛАЙ

(гістарычная даведка)

Валентин Тавлай

 

Валянцін Паўлавіч Таўлай нарадзіўся 08.02.1914 у г. Баранавічы.

 

Бацька - актыўны член беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Яго палітычныя погляды аказалі глыбокі ўплыў на падрастаючую асобу.

 

У 1925-1929 гг.– вучоба ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі і ў Віленскай беларускай гімназіі, з якіх быў выключаны за палітычную дзейнасць. У жніўні 1929 года – арышт. Пасля перагляду судовай справы ў 1930 г. па рашэнню камсамольскага падполля перапраўляецца ў БССР, працуе ў рэдакцыі газеты “Звязда”, вучыцца на вячэрнім аддзяленні літфака БДУ. З 1931 г. – зноў па падпольнай працы ў Заходняй Беларусі. У 1934 г. асуджваны на 8 гадоў. Пасля вызвалення і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працуе ў рэдакцыі Лідскай раённай газеты “Уперад”.

 

У перыяд акупацыі В.Таўлай вымушаны пакінуць Ліду. У Навагрудку ўладкоўваецца на пасаду памочніка пісара гміны. Працуючы на немцаў, займаецца падпольнай дзейнасцю: з’яўляўся сувязным двух партызанскіх атрадаў. З 1944 года - адказны сакратар навагрудскай раённай газеты “Звязда”, з 1945 года – навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара Літаратурнага музея Я.Купалы ў Мінску. Планаваў выдаць зборнік вершаў “Шляхі і краты”.

 

Друкаваўся ў газетах “Сіла працы”, “Партызанскае жыгала”, у агітплакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну” і ў іншых выданнях.

 

Таўлай, як паэт, напісаў не так многа. Занадта неспрыяльна для мастацкай творчасці склалася яго жыццё. Але, няхай нямнога напісаў В.Таўлай, колькасць – не рашаючы крытэрый для ацэнкі спадчыны паэта. Важна тое,што на вершах В.Таўлая ляжыць адзнака сапраўднага таленту.

 

27 красавіка 1947 года у 33-х гадовым узросце паэт памірае. Пахаваны у Мінску.

 

8 лютага 2014 года Лідчына адзначыла юбілей паэта – 100 год з дня нараджэння.

 

З МАСТАЦКІМ СЛОВАМ ПА ЖЫЦЦІ…

 

Літаратурная Лідчына шматлікая, шматгранная і шматмоўная, якая вядзе сваё існаванне ад лідскага старасты Яна Абрамовіча, каторы выдаў у Вільні евангелістычны “Катэхізіс” (1598). У наступныя два стагоддзі літаратурнай дзейнасцю займаліся манахі, ураджэнцы Лідчыны і выкладчыкі Лідскага піярскага калегіума. У др. пал. ХІХ ст. цікавасць да літаратуры прасачылася ў асяроддзе лідскіх буйных землеўладальнікаў. Напрыканцы ХІХ ст. адукаванасць пранікае і ў беларускамоўнае сялянскае асяроддзе, з’яўляюцца творы на беларускай мове. У канцы ХІХ і ў ХХ ст. на Лідчыне нараджаліся літаратары, якія пісалі на замежных і беларускай мовах. Значная колькасць лідзян прыйшла ў беларускамоўную літаратуру. У розныя гады на тэрыторыі Лідчыны жылі: М. Карыцкі, К. Нарбут, Цётка, Адэля з Устроні, В.Таўлай, Н.Тарас, В.Корбан, Я.Місько, В.Каваленка, М.Дзелянкоўскі, С.Астраўцоў.

 

І сёння Лідчына мае багатыя творчыя здабыткі, валодае немалым духоўным патэнцыялам. На яе тэрыторыі налічваецца звыш 400 асоб, якія стваралі ў свой час і цешаць сваімі творамі да сённяшніх дзён. Сябрамі ГА “Саюза беларускіх пісьменнікаў” з’яўляюцца ўраджэнцы Лідчыны: Д.Бічэль, Х.Лялько, І.Багдановіч, У.Клімовіч, В.Праўдзін, У.Васько, А.Стадуб, П.Макарэвіч, С.Суднік. У мастацкім жыцці горада значнае месца займае літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”, сябры якога збіраюцца ў кожную трэцюю сераду месяца ў памяшканні літаратурнага аддзела (доміка В.Таўлая) Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Большасць ўдзельнікаў суполкі спрабуюць свае сілы ў паэзіі, прысвячаюць свае вершы роднай зямлі, прыродзе, каханню, памятным падзеям. Усё гэта змяшчаецца на старонках перыядычнага друку, а таксама ў асабістых і сяброўскіх зборніках. Тут, дзе калісьці працаваў і жыў Валянцін Таўлай, арганізоўваюцца сустрэчы з вядомымі творцамі-землякамі і прэзентуюцца іх кнігі.

 

Мы в соцсетях

instagram facebook Одноклассники В контакте Twitter

Статистика

Яндекс.Метрика

Важно-Нужно


мы за здоровый образ жизни